Listen to a podcast, please open Podcast Republic app. Available on Google Play Store and Apple App Store.
«Атожылкі няскоранай дубровы» – гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі ды іншымі творцамі, якія апынуліся за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і сітуацыі нявызначнасці, а таксама пра выклікі і магчымасці, якія паўстаюць перад намі ва ўмовах разарваных сувязяў, непрыняцця і цэнзуры.
«Атожылкі
няскоранай дубровы» – гэта цытата з
твора беларускага пісьменніка Хведара
Жычкі, што ўвасабляе вобраз маладых
парасткаў, якія прарастаюць недзе далей
па-за межамі няскоранай Беларусі.
Падкаст падрыхтаваны культурна-асветніцкім парталам Budzma.org.
Вядоўцы – радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Episode | Date |
---|---|
Атожылкі няскоранай дубровы. Выпуск №1. Гутарка з Уладзем Лянкевічам
|
Apr 23, 2024 |