Ад 2 да 15: Мая мама ў турме

By Вольга Вялічка

Listen to a podcast, please open Podcast Republic app. Available on Google Play Store and Apple App Store.


Category: Documentary

Open in Apple Podcasts


Open RSS feed


Open Website


Rate for this podcast

Subscribers: 0
Reviews: 0
Episodes: 16

Description

Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Як кажа сама аўтарка, мэтай было «паказаць свет, якім яго бачаць дзеці, прычым дзеці, якія вельмі рана мусілі зразумець, што гэты свет несправядлівы» Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы. Вось, што напісала пра кнігу пісьменніца, нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч: "Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу . Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу. Табе расказваюць, як нейкія людзі ў чорным палажылі тату на падлогу і білі патэльняй, як хлопчык доўга чакаў маму з турмы , а калі яна вярнулася, колькі дзён крычаў на яе. Плакаў і крычаў . Пра гэта вы не прачытаеце сярод навінаў у кампутары. Дзеці не даюць нам прызвычаіцца да вайны, да лукашызму. Знаходзяць для гэтага нейкія свае словы. Гэта бясстрашныя і сумленныя сведкі. Зроблена гэтая праца таленавіта і з сэрцам. Хочацца чытаць далей…". "Гэта вельмі патрэбная кніга. Тэма, пра якую так мала гавораць, але якая расце штодзень побач з намі. Шчыра прызнаюся, гэта самыя страшныя казкі, якія я чытала". Крысціна Дробыш, агучыла гэтую кнігу. Выдавецтва папяровай версіі - "Gutenberg Publisher" Чытае: Крысціна Дробыш

Episode Date
16. Як гаварыць з дзіцём пра палітыку і ці бяспечна гэта?
Nov 15, 2024
15. Як успрымаць урокі «патрыятызму» ў школах?
Nov 14, 2024
14. Што трэба ведаць, перш чым гаварыць з дзіцём пра палітыку?
Nov 13, 2024
13. Як гаварыць з дзіцём пра палітыку. Этапы фарміравання страхаў у дзяце
Nov 12, 2024
12. Што запомнілі дзеці, якія прайшлі праз ГУЛАГ
Nov 11, 2024
11. Як савецкая ўлада карала дзяцей «ворагаў народа»
Nov 10, 2024
10. Як Сталін знішчаў савецкіх жанчын
Nov 09, 2024
09. (Не)перагорнутыя старонкі савецкіх рэпрэсій. Работа над памылкамі
Nov 08, 2024
08. Мары, якімі падзяліліся дзеці
Nov 07, 2024
07. Ці шкодна марыць?
Nov 06, 2024
06. Сны, якія расказалі дзеці
Nov 05, 2024
05. Дзіцячыя сны
Nov 04, 2024
04. Казкі, якія расказалі дзеці
Nov 03, 2024
03. Як казкі дапамагаюць дзецям перажыць траўму
Nov 02, 2024
02. Чаго баяцца i пра што мараць дзецi рэпрэсаваных беларусаў
Nov 01, 2024
01. Прадмова
Oct 31, 2024