Ператварыўшыся імгненна ў аганёк

By Зінаіда Бандарына

Listen to a podcast, please open Podcast Republic app. Available on Google Play Store and Apple App Store.


Category: Fiction

Open in Apple Podcasts


Open RSS feed


Open Website


Rate for this podcast

Subscribers: 0
Reviews: 0
Episodes: 1

Description

Сцэнар і рэжысура Інга Лізянгевіч і Святлана Бень Блізкая сяброўка Вера Ніжанкоўская называла яе «беларускім Дон Кіхотам», а знаемая з ёй з юнацтва паэтка Наталля Вішнеўская — «шалапутай», маючы на ўвазе яе выключную рухавасць і жвавасць характару. Зінаіда Бандарына — адна з трох самых выбітных беларускіх паэтак эпохі «Маладняку» — безумоўна была надзвычайнай асобай, разгледзець якую, карыстаючыся выключна оптыкай ейных вершаў, аказалася даволі няпроста. У біяграфіі Бандарынай шмат загадак, белых плям. Да гэтага часу абставіны яе смерці застаюцца невядомымі альбо супярэчлівымі. Не менш загадкавым выглядае і тое, што амаль не засталося слядоў яе дзейнасці як мастачкі. Мала вядома і пра яе тэатральную дзейнасць, нібыта важная частка яе творчага шляху знікла без следу. Таму праца над гэтым аўдыёспектаклем мела крыху дэтэктыўнае адценне — нам было вельмі цікава расплесці розныя загадкі з жыцця Зінаіды Бандарынай. Але яны так і засталіся для нас таямніцамі. Тым не менш, факты, якія ўсё ж такі захаваліся, сведчаць пра чалавека прынцыповага характару і драматычнага лёсу. Бандарына стала адной з нешматлікіх дзяячак мастацтва, якія адкрыта выступілі ў падтрымку сваіх арыштаваных сяброў падчас рэпрэсій 1937 года, за што пацярпела. З гэтай прычыны яе імя, як і многія імёны выдатных беларускіх паэтаў 1920-1930 гадоў, не ўвайшло ў канон беларускай літаратуры і да сённяшняга дня можа быць незнаёмым шырокаму колу беларускіх чытачоў. Найбольш поўнае выданне яе вершаў выйшла ўсяго некалькі гадоў таму ў выдавецтве «Пфляўмбаўм», а з прозай знаёмыя толькі адзінкі. У выніку мы падышлі да самай вялікай загадкі, якую, бадай, давядзецца разгадваць усім, хто будзе слухаць гэты спектакль: як у той удушлівы, страшны час паэтка змагла захаваць такую чысціню душы, такую неверагодную смеласць і працягваць свой незгасальны пошук праўды нягледзячы ні на што. Нам вельмі радасна, што да стварэння спектакля нам удалося прыцягнуць вялікую колькасць выдатных беларускіх артыстаў — ад акцёраў сталага ўзросту да самых маленькіх. І нават выйсці на сувязь з іркуцкім калектывам, які захоўвае і выконвае аўтэнтычныя песні беларускіх перасяленцаў. Спектакль напоўнены музыкай і песнямі Жэні Кучмейна, створанымі спецыяльна для гэтага твора. «Свяціць сябрам» — так апісвае наша гераіня сваю галоўную жыццёвую мэту ў вершы, які стаў эпіграфам да спектакля. І мы вельмі спадзяёмся, што гэтыя словы адрасаваныя таксама і нам — кожнай і кожнаму, хто бліжэй пазнаёміцца з дзіўнай планетай, якая носіць імя Зінаіды Бандарынай. Чытаюць: Алесь Аўсяннікаў, Святлана Бень, Кузьма Ганчарэнка, Мая ГанчарэнкаАлена Гіранок, Уладзімір Драздоў, Міхась Зуй, Адэліна Кашына, Паўліна Коваль, Наталля Леванава, Святлана Раманюк, Тамара Фурс

Episode Date
1
Jun 23, 2026